Сан-Ларэнца-Маджорэ (Неапаль)
![]() ![]() Сан-Ларэнца-Маджорэ (італ.: San Lorenzo Maggiore) — царква і манастыр у Неапалі, Італія. Царква знаходзіцца ў цэнтры старажытнага грэка-раманскага горада, на скрыжаванні вуліц Віа Сан Грэгорыа Армена (італ. Via San Gregorio Armeno) і Віа Дэі Трыбуналі (італ. Via dei Tribunali). Назва «Сан-Ларэнца» таксама ўжываецца для абазначэння музея, адкрытага ў царкве, і для археалагічных раскопак рымскай эпохі пад царквой. Гісторыя і архітэктураІснуючая царква была заснавана францысканскім ордэнам у 1265. Участак быў перададзены ордэну ў кампенсацыю за іншы ўчастак, канфіскаваны пад будаўніцтва Карлам I Анжуйскім новай крэпасці Маскіа Анджаіна (Maschio Angioino), таксама званай Кастэль-Нуова (Castel Nuovo). Сан-Ларэнца складаецца з уласна царквы і манастыра. Вакол ўнутранага манастырскага двара размешчаны музей, прысвечаны гісторыі царквы і ранейшым будынкам. Участак царквы з'яўляецца характэрным для Неапаля прыкладам напластавання пабудоў розных эпох. Цяперашні будынак манастыра пабудаваны ў XIII стагоддзі на месцы знесенай базілікі VI стагоддзя. Пад будынкам царквы зроблены археалагічныя раскопкі, якімі раскрыта каля паловы рынку рымскай эпохі. Доступ у зону раскопак адкрыты для наведвальнікаў у 1992 годзе, пасля 25 гадоў працы археолагаў. Манастырскі комплекс пабудаваны ў другой палове XIII стагоддзя і цалкам перабудаваны архітэктарам Санфелічэ (Sanfelice) у 1742 годзе; на галоўным фасадзе былі захаваныя элементы XIV стагоддзя - вялікі партал з арыгінальнымі драўлянымі дзвярыма. Аднанефная царква мае апсіды (інтэр'ер выкананы французскімі майстрамі), з дзевяццю капэламі, якія прымыкаюць да абыходнай галерэі (амбулаторыі). У капэле знаходзяцца грабніца Кацярыны Аўстрыйскай, статуя працы Ціна ды Камаіна (Tino da Camaino) (1323); шостая капэла з правага боку ўпрыгожана фрэскамі, выкананымі неапалітанскія вучнямі Джота. Сярод памяшканняў манастырскага комплексу, якія выходзяць у клуатр, асаблівую цікавасць уяўляюць Зала Сікста V, столь якой ўпрыгожаны роспісамі Луіджы Радрыгеса (пачатак XVII стагоддзя), і Зала Капітула, таксама багата упрыгожаны арнаментальным жывапісам. У царкве Сан-Ларэнца Джавані Бакача ў 1338 годзе сустрэў сваю каханую Ф'ямету. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia