Сапармурат Ніязаў
Сапармура́т Атаевіч Нія́заў, Туркменбашы («Бацька туркменскага народа», туркм.: Saparmyrat Ataýewiç Nyýazow; 19 лютага 1940, сяло Кіпчак, Ашхабадская вобласць — 21 снежня 2006, Ашгабат) — кіраўнік Туркменістана з 1985 па 2006 (у 1985—91 — першы сакратар ЦК КП Туркменіі, з 1990 — прэзідэнт), маршал (2002). БіяграфіяНарадзіўся 19 лютага 1940 года ў с. Кіпчак Ашхабадскай вобласці. У 1967 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут. У 1959—1965 гадах — на прафсаюзнай рабоце. З 1970 года — інструктар, намеснік загадчыка аддзела ЦК Камуністычнай партыі Туркменістана (КПТ). З 1980 года — першы сакратар Ашгабацкага гаркома КПТ, з 1984 года — інструктар аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПСС. У 1985 годзе — старшыня Савета Міністраў Туркменскай ССР. У 1985—1991 гадах — першы сакратар ЦК КПТ. У студзені—лістападзе 1990 года — старшыня Вярхоўнага Савета, з кастрычніка 1990 года — прэзідэнт Туркменскай ССР. З лістапада 1991 года — Прэзідэнт Рэспублікі Туркменістан, з чэрвеня 1992 года адначасова і кіраўнік Кабінета міністраў. Старшыня Дэмакратычнай партыі Туркменістана. У 1993 годзе парламент Туркменістана прысвоіў яму найменне Туркменбашы (бацька туркменскага народа), а 28 снежня 1999 года прыняў закон, які даў паўнамоцтвы знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта краіны без абмежавання тэрміну. Памёр 21 снежня 2006 года ў Ашгабаце на пасадзе прэзідэнта краіны ва ўзросце 66 гадоў. Пахаваны ў мячэці Туркменбашы Рухы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia