Сафанісба Ангісола
Сафанісба Ангісола (італ. Sofonisba Anguissola) (каля 1532, Крэмона - 16 лістапада 1625, Палерма) — італьянская мастачка, першая вядомая мастачка эпохі Рэнесансу. Сям'я АнгісолаСафанісба нарадзілася ў Крэмона (Ламбардыя). Яна была самай старэйшай з сямі дзяцей, шасцёра з якіх былі дзяўчынкі (адна з сясцёр Лючыя Ангісола). Яе бацька Амількар Ангісола належаў да абранага арыстакратычнага кола Генуі. Маці Сафанісбы Б'янка Панцонэ таксама была родам з вядомай арыстакратычнай сям'і. Яна памерла рана, калі Сафанісбе было ўсяго пяць гадоў. ![]() Першая вядомая мастачкаБудучы ўжо добра вядомай, Ангісола пабывала ў 1558 годзе ў Мілане, дзе напісала партрэт герцага Альбы, які парэкамендаваў яе іспанскаму каралю Філіпу II. У наступным годзе Сафанісба была запрошаная да іспанскага двара, што з'яўлялася прызнаннем яе таленту. Пры іспанскім двары![]() Сафанісбе Ангісоле было 27 гадоў, калі яна пакінула сваю сям'ю і прыехала ў Іспанію да двара караля. Узімку 1559-1560 яна прыбыла ў Мадрыд, каб служыць прыдворнай мастачкай і прыдворнай дамай каралевы Лізаветы Валуа, трэцяй жонкі караля Філіпа II, з якой ён толькі што ажаніўся. Неўзабаве яна заваявала павагу і давер маладой каралевы. ![]() Ангісола правяла наступныя гады, у асноўным ствараючы афіцыйныя прыдворныя партрэты, у тым ліку каралеву і іншых членаў каралеўскай сям'і, сястру Філіпа II Хуану, і сына дона Карласа. Яе партрэты Лізаветы Валуа і Ганны Аўстрыйскай (чацвёртай жонкі Філіпа II) дынамічныя і поўныя жыцця. Апошнія гадыУ апошнія гады жыцця Ангісола пісала не толькі партрэты, але і палотны на рэлігійныя тэмы, як і ў дні сваёй юнацкасці. Аднак многія яе карціны былі пасля страчаны. Удалы гандаль мужа і шчодрая пенсія ад Філіпа II дазволілі ёй свабодна займацца жывапісам і камфортна жыць. Яна была вядучым партрэтыстам ў Генуі, пакуль не пераехала ў Палерма ў апошнія гады жыцця. У 1620 годзе яна стварыла свой апошні аўтапартрэт. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia