Сацыял-ліберальная партыя (Бразілія)
Сацыял-ліберальная партыя (парт.: Partido Social Liberal) — палітычная партыя Бразіліі. Утворана ў 2002 годзе. Рэгістрацыйны выбарчы нумар партыі Бразіліі — «17». Лідар партыі — Лучана Бівар, удзельнік прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Да 2018 года партыя прытрымлівалася ідэалогіі сацыяльнага лібералізму, аднак з прыходам новага лідара Жаіра Балсанару партыя перайшла на нацыянал-кансерватыўныя пазіцыі з некаторымі прыкметамі эканамічнага лібералізму (але «кансерватызму на мытні»), сацыяльнага кансерватызму, федэралізму і антыкамунізму. Па стане на 2018 год партыя з’яўляецца найбуйнейшай у Палаце дэпутатаў. Выступае за легалізацыю агнястрэльнай зброі, супраць абортаў, аднаполых шлюбаў і выкладання гендэрнай ідэнтычнасці у школах[1]. 28 кастрычніка 2018 года лідар партыі Жаір Балсанару перамог на прэзідэнцкіх выбарах і быў абраны прэзідэнтам Бразіліі. Да выканання абавязкаў прыступіць 1 студзеня 2019 года. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia