Сацыялістычная партыя Бразіліі
Категория:Политические партии по алфавиту Категория:Политические партии, основанные в 1947 году Сацыялістычная партыя Бразіліі (СПБ) (парт.: Partido Socialista Brasileiro, скарочана — PSB) — палітычная партыя Бразіліі. Прытрымліваеццадэмакратычнага сацыялізму. ГісторыяПартыя заснавана 6 жніўня 1947 года на базе фракцыі «Дэмакратычныя левыя» (Esquerda Democrática) Нацыянальна-дэмакратычнага саюза, і ўяўляла сабой альтэрнатыву Бразільскай рабочай партыі і Бразільскай камуністычнай партыі. Была забаронена дыктатарскім рэжымам у 1965 годзе і адноўлена ў 1985 годзе. На выбарах у 2006 годзе СПБ атрымала 22 месца ў парламенце з 513 месцаў. У 2010 годзе павялічыла сваё прадстаўніцтва да 34 дэпутатаў ніжняй палаты, а таксама стала другой партыяй па колькасці абраных губернатараў, увайшоўшы ў склад падтрымліваючай прэзідэнта Дылму Русеф кааліцыі «За Бразілію для працягу перамен». Перайшла ў апазіцыю ў 2014 годзе, сабраўшыся выставіць на прэзідэнцкіх выбарах свайго лідэра з 2005 года Эдуарду Кампуша, аднак ён загінуў у авіякатастрофе, і яго змяніла Марына Сілва. Яна заняла трэцяе месца з 22 мільёнамі (21,32%) галасоў. Членам Сацыялістычнай партыі і федэральным сенатарам з’яўляецца знакаміты ў мінулым футбаліст Рамарыу. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia