Сачавічнік вясенні
Сачавічнік вясенні[2] (Lathyrus vernus) — травяністая шматгадовая расліна сямейства Бабовыя (Fabaceae). Батанічнае апісанне
Сцёблы 25-50 см даўжынёй, прамыя, голыя. Лісце з 2-3(4) парамі лісточкаў. Вось ліста заканчваецца невялікім лінейным адгалінаваннем, каля якога часам маецца ложнаканечны лісточак. Лісточкі яйкападобныя або эліптычныя, зрэдку амаль ланцэтныя, доўга адцягнута завостраныя, 3-8(9) см даўжыней, (1)1,5—3(4) см шырынёй, з абодвух бакоў голыя, рэдка зверху рассеяна-валасістыя, па краі кароткарасніцавыя, часам дадолу паўзагарнутыя. Гронкі друзлыя, 3-10-кветкавыя. Чашачка 7-9 мм даўжынёй, верхнія трохкутныя зубцы яе ў два-тры разы карацей трубкі, ніжнія ланцэтныя, амаль роўныя трубцы. Венчыкі пурпурна — ці сіне-фіялетавыя, 15-17 мм даўжынёй. Завязь можа быць дробназалозістая. Бабы 3,5—5 см даўжынёй, лінейныя, голыя. Цвіце вясной. РаспаўсюджаннеРасце ў разрэджаных хвойных і змешаных лясах, на лугах і сярод кустоў. Сустракаецца ў Еўропе, на Каўказе, на Алтаі, у Сібіры і ў Малой Азіі. На Алтаі сустракаецца ў барах ля Барнаула і далей на паўднёвы ўсход па далінах ракі Ішы ля вёскі Верх-П’янкава і ракі Біі ля сёлаў Кібязеня і Пыжы. Хімічны складУ надземнай частцы выяўленыя алкалоіды, флаваноіды (гліказіды, кемпферол), антацыяны, вітаміны. На Алтаі Lathyrus vernus змяшчае 23,4 мг% каратыну. Гаспадарчае значэнне і выкарыстаннеДае меданосным пчолам шмат нектару і пылка-абножкі [3]. У медыцынеШырока ўжывалася ў народнай медыцыне Старажытнай Русі. М. І. Аненкаў у «Батанічным слоўніку», выдадзеным у 1878 годзе, адзначаў:
У сучаснай народнай медыцыне лічыцца, што трава валодае сардэчна-сасудзістым, абязбольвальным і раназажыўляльным дзеяннем. У Заходняй Сібіры і на Алтаі адвар здробненай сухой травы п’юць пры захворваннях нервовай сістэмы, пры стэнакардыі. Адвар пладоў са струкамі прымаюць пры зубным болі. Адвар насення п’юць як мачагонны і кровесупыняльны сродак, а таксама пры дыярэі. Настоем травы палошчуць рот і горла пры запаленчых працэсах. Падвіды![]() год Паводле дадзеных GRIN існуюць наступныя падвіды:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia