Сачыўляны
Сачыўля́ны[1] (трансліт.: Sačyŭliany, руск.: Сочивляны) — вёска (да 1967 года хутар) у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Пад'яварка. Уваходзіць у склад Вензавецкага сельсавета. Цэнтр калгаса «Новае жыццё», за 19 км на поўдзень ад Дзятлава, 165 км ад Гродна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. З 16 ліпеня 1954 года да 13 ліпеня 2007 года Сачыўляны ўваходзілі ў склад Гярбелевіцкага сельсавета[2]. Насельніцтва
ГісторыяНазва, магчыма, утворана ад назвы птушкі сачыўкі. У 1897 годзе Сачыўляны — вёска Раготненскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1920—1939 гг. — вёска вясковай гміны Раготна, Слонімскага павета, Навагрудскага ваяводства. ІнфраструктураУ вёсцы размешчана вытворчая брыгада, майстэрня па рамонту сельгастэхнікі і жывёлагадоўчая ферма. Ёсць павільён бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. Выбітныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia