Саша Філіпенка
Саша Філіпенка (12 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся ў руска-ўкраінскай сям’і[2]. Скончыў ліцэй мастацтваў імя Ахрэмчыка і паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Пасля закрыцця ў Мінску ЕГУ пераехаў у Расію, у Санкт-Пецярбург, дзе скончыў філалагічны факультэт СПБГУ, магістратуру. Атрымаў дыплом «Бард Каледжа» ў Нью-Ёрку. Працаваў сцэнарыстам на расійскім тэлебачанні, быў вядучым тэлеканала «Дождж». ТворчасцьАўтар рамана «Чырвоны Крыж», які пераведзены на дзясятак моў і які швейцарскае радыё выбрала ў ліку лепшых раманаў года[3]. Лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 года, аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне»[4]. 5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст пісьменніка старшыні ІІХФ Рэнэ Фазелю, у якім задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску[5][3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia