Саюз Міхаіла Архангела![]() «Саюз Міхаіла Архангела», Рускі народны саюз імя Міхаіла Архангела (руск.: Союз Михаила Архангела) — чарнасоценная арганізацыя ў Расійскай імперыі ў 1908—1917 гг. Гісторыя і дзейнасцьУзнік у пачатку 1908 г. у выніку выхаду з «Саюза рускага народа» шэрагу ультраправых дзеячаў на чале з У. М. Пурышкевічам (старшыня саюза да лютага 1917 г.). Названы ў гонар нябеснага апекуна цара Міхаіла Фёдаравіча, хаснавальніка дынастыі Раманавых. Кіруючы орган, які абіраўся на з'ездах на 3 гады — Галоўная палата з 14 членаў. «Саюз» меў аддзелы ў Маскве, Кіеве, Адэсе, Мінску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і інш. Праграма ў значнай ступені супадала з праграмай «Саюза рускага народа», але прызнавала неабходнасць Дзяржаўнай думы пры поўным пазбаўленні выбарчых правоў яўрэяў, падтрымлівала аграрную палітыку П. А. Сталыпіна. Дзеячы «Саюза» выступалі ў друку (газета «Колокол», штотыднёвікі «Прямой путь», «Зверобой»), распаўсюджвалі свае кнігі і брашуры, праводзілі сходы, гутаркі, масавыя акцыі, арганізоўвалі антысеміцкія кампаніі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. дзейнасць «Саюза» спынена. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia