Саюз грамадзян Грузіі
Саюз грамадзян Грузіі або Грамадзянскі саюз Грузіі (груз. საქართველოს მოქალაქეთა კავშირი) — грузінская левацэнтрысцкая палітычная партыя, створаная Эдуардам Шэварднадзэ, які быў прэзідэнтам Грузіі з 1992 па 2003, і Давідам Чантладзэ, былым гандлёвым прадстаўніком Савецкага Саюза ў Чэхаславакіі. На парламенцкіх выбарах у лістападзе 1995 года партыя атрымала большасць месцаў у грузінскім парламенце. Саюз грамадзян Грузіі ўваходзіў у Сацыялістычны Інтэрнацыянал і Партыю еўрапейскіх сацыялістаў. Партыя прыцягвала шмат маладых рэфарматараў, у тым ліку Міхаіла Саакашвілі, Зураба Жванія і Ніно Бурджанадзэ, але ў канчатковым выніку стала ахвярай шэрагу карупцыйных скандалаў, а таксама ператварылася ў інструмент для палітычных маніпуляцый Шэварнадзэ. Менавіта па гэтых прычынах у верасні 2001 года Саакашвілі сышоў з урада Шэварднадзэ і Грамадзянскага саюза Грузіі. У канчатковым выніку, унутры партыі паўсталі супярэчнасці, якія прывялі да таго, што Саюз грамадзян распаўся на тры супрацьлеглыя фракцыі. У чэрвені 2002 года, каб стварыць сваю ўласную партыю, Саюз грамадзян пакінуў Жванія. Пазней і спікер парламента Ніно Бурджанадзэ таксама пакінула Саюз грамадзян, каб аб’яднацца з Жванія і, у канчатковым рахунку, з Саакашвілі. У чэрвені 2003 года пяць апазіцыйных партый стварылі Адзіны нацыянальны рух, каб разам супрацьстаяць Саюзу грамадзян і змагацца з карупцыяй. Саюз грамадзян апынуўся ў цэнтры ўвагі падчас палітычнага крызісу ў лістападзе 2003, калі выйграныя ім парламенцкія выбары ў шматмандатнай акрузе, праведзеныя 2 лістапада, абвясцілі сфальсіфікаванымі. 23 лістапада, пасля шэрагу масавых дэманстрацый і пратэстаў, Шэварнадзэ быў вымушаны сысці ў адстаўку, а яго партыя — распушчана. Пасля, вынікі выбараў анулявалі, і на 2004 годы прызначалі новыя. Абраныя 19 дэпутатаў ад руху Новая Грузія працягнулі работу ў парламенце да 2008 года. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia