Эдуард Шэварднадзэ
Эдуа́рд Амвро́сіевіч Шэвардна́дзэ (груз. ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე; 25 снежня 1928, Мамаці, Грузінская ССР — 7 ліпеня 2014, Тбілісі, Грузія) — савецкі і грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 25 студзеня 1928 года ў сяле Мамаці Ланчхуцкага раёна Грузінскай ССР у сям’і сельскага настаўніка. Па патрабаванні бацькоў скончыў Тбіліскі медыцынскі тэхнікум, аднак кар’еры лекара аддаў перавагу палітычнай дзейнасці. У 1946 годзе адразу пасля заканчэння тэхнікума ён стаў загадчыкам аддзела райкама камсамола, затым паступіў у партыйную школу пры ЦК кампартыі Грузіі. У 1948 годзе ўступіў у Камуністычную партыю, у перыяд з 1949 па 1951 гады быў слухачом двухгадовай партыйнай школы пры ЦК КП(б) Грузіі, пасля заканчэння якой стаў інструктарам ЦК ЛКСМ Грузіі. У 1952 годзе Шэварнадзэ быў прызначаны сакратаром, затым другім сакратаром Кутаіскага абкама ЛКСМ Грузінскай ССР, а ўжо ў наступным годзе стаў першым сакратаром Кутаіскага абкама ЛКСМ Грузінскай ССР. У 1959 годзе скончыў Кутаіскі педагагічны інстытут імя А.Цулукідзэ. З 1961 па 1963 год быў сакратаром Мцхецкага райкама Камуністычнай партыі, а затым з 1963 года першым сакратаром Першамайскага райкама партыі Тбілісі. У перыяд з 1964 па 1965 гады — першы намеснік міністра па ахове грамадскага парадку, з 1965 па 1972 гады — міністр аховы грамадскага парадку, затым — міністр унутраных спраў Грузінскай ССР. 29 верасня 1972 года быў прызначаны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Грузіі. Паводле Уладзіміра Яварыўскага, Брэжнеў дазволіў Шэварнадзе, тадышняму першаму сакатару ЦК Грузіі, упісаць у Канстытуцыю Грузінскай ССР артыкул, які дэкларуе дзяржаўнасць грузінскай мовы на тэрыторыі рэспублікі, на чым настойлівала грузінская інтэлігенцыя[5][6][7]. У 1985 годзе па запрашэнні Міхаіла Гарбачова быў пераведзены на працу ў Маскву, прызначаны сябрам Палітбюро ЦК КПСС і міністрам замежных спраў СССР. З’яўляўся адным з паплечнікаў Міхаіла Гарбачова ў правядзенні палітыкі перабудовы, галоснасці і разрадкі міжнароднай напружанасці. 20 снежня 1990 года на IV З’ездзе народных дэпутатаў СССР заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады міністра замежных спраў. У сакавіку 1992 года вярнуўся ў Грузію, дзе ўзначаліў Дзяржсавет, створаны пасля звяржэння прэзідэнта Звіяда Гамсахурдыя. У кастрычніку таго ж года ў выніку парламенцкіх выбараў ён стаў кіраўніком грузінскай дзяржавы — старшынёй парламента рэспублікі. Неўзабаве пасля гэтага парламент увёў пасаду кіраўніка грузінскай дзяржавы, і 6 лістапада 1992 года Шэварнадзэ быў абраны на гэтую пасаду. У 1993 годзе ў Тбілісі была створана партыя «Саюз грамадзян Грузіі», старшынёй якой стаў Шэварнадзэ. 5 лістапада 1995 года ў Грузіі прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Эдуард Шэварнадзэ, які набраў 72,9 % галасоў. 9 лютага 1998 года Эдуард Шэварнадзэ перажыў замах. У цэнтры Тбілісі яго картэж быў абстраляны з гранатамёта і аўтаматычнай зброі. Аднак браніраваны аўтамабіль выратаваў яму жыццё, двое ахоўнікаў прэзідэнта загінулі. 9 красавіка 2000 года Шэварнадзэ атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Грузіі, набраўшы больш за 82 % галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. У лістападзе 2003 года падчас «Рэвалюцыі руж», якая прайшла ў Грузіі з-за нязгоды апазіцыйных сіл з вынікамі выбараў у парламент краіны, Шэварнадзэ было прапанавана пакінуць пасаду прэзідэнта Грузіі. 23 лістапада 2003 года, пасля таго як парламент не падтрымаў прапанову кіраўніка Грузіі аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча, Шэварнадзэ падаў у адстаўку[8][9]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia