Саюз (касмічны карабель)![]() «Саю́з» — серыя савецкіх, пазней расійскіх касмічных караблёў (КК) аднаразовага выкарыстання для арбітальных палётаў вакол Зямлі; таксама праграма іх распрацоўкі (з 1962) і запускаў (з 1966). КК «Саюз» прызначаліся для вырашэння тэхнічных і навуковых задач у каляземнай касмічнай прасторы, дастаўкі экіпажаў (1—3 чал.) на борт арбітальных станцый і вяртання касманаўтаў на Зямлю; былі і беспілотныя мадыфікацыі. У 1967—81 гадах на арбіты было выведзена 40 «Саюзаў», у т.л. 2 беспілотныя. Маса запраўленага і ўкамплектаванага «Саюза» да 6,9 т, даўжыня 7,2 м, дыяметр 2,7 м. Аб'ём жылых адсекаў 10,45 м³. Плошча панэлей сонечных батарэй да 14 м². Працягласць аўтаномнага палёту да 30 сутак, у складзе арбітальнага комплексу — да 180 сутак. На арбіту выводзіцца аднайменнай ракетай-носьбітам з касмадрома Байканур. Складаецца з 3 адсекаў, якія злучаны паміж сабой і аддзяляюцца пры пасадцы:
На базе «Саюза» быў распрацаваны КК «Саюз Т» (запускі ў 1979—86) і «Саюз ТМ» (з 1986) для дастаўкі экіпажаў адпаведна на арбітальныя станцыі «Салют» і «Мір» і вяртання касманаўтаў на Зямлю. «Саюз ТМ» выкарыстоўваецца як карабель-выратавальнік для Міжнароднай касмічнай станцыі. Было запушчана 15 «Саюзаў Т» і 32 «Саюзаў ТМ» (2000). На аснове «Саюза» створаны таксама грузавы транспартны КК «Прагрэс». На працягу шэрагу гадоў касмічныя караблі серыі Саюз з'яўляюцца адзіным сродкам выхаду чалавецтва ў космас[1]
Зноскі
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia