Саўлюс Мікалюнас
Саўлюс Мікалюнас (літ.: Saulius Mikoliūnas; нар. 2 мая 1984[1][2], Вільня) — літоўскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Літвы (2004—2022). Клубная кар’ераПачаў прафесійныя футбольныя выступы ў клубе «Швіеса» з роднай Вільні ў 2002 годзе. У 2004 перайшоў у стан дзеючага чэмпіёна Літвы футбольнага клуба «Каўнас», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў усе ўнутраныя футбольныя трафеі Літвы. На працягу 2005—2009 гадоў выступаў у Эдынбургу, дзе абараняў колеры мясцовага клуба «Хартс» у чэмпіянаце Шатландыі. За клуб з Эдынбурга правёў 125 матчаў, у якіх вызначыўся 12 разоў. Сыграў 102 матчы ў чэмпіянаце Шатландыі (11 галоў), 11 — у Кубку Шатландыі, 7 — у Кубку Лігі, 5 — у еўракубках (1 гол). Выйграў Кубак Шатландыі 2006 года. Улетку 2009 года на правах свабоднага агента заключыў трохгадовы кантракт з кіеўскім «Арсеналам». Дэбют у Прэм’ер-лізе Украіны адбыўся 18 ліпеня 2009 года ў матчы супраць луганскай «Зары» (нічыя 0:0). Паступова Саўлюс стаў асноўным гульцом каманды і нават у 2012 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі выйсці ў еўракубкі. У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Саўлюса, які ў якасці свабоднага агента, разам з партнёрамі па камандзе Аляксандрам Каўпаком і Сяргеем Сіманенкам, 21 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Севастопаль», які выступаў у Першай лізе. Разам з «Севастопалем» выйграў Першую лігу і потым гуляў у Прэм’ер-лізе. Узімку 2014 года, аднак, быў адхілены ад асноўнай каманды крымчан[3]. Фармальна заставаўся ў складзе клуба да лета, хоць трэніраваўся асобна і шукаў варыянты працягу кар’еры. У жніўні 2014 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. Праз праблемы з дакументамі, аднак, змог дэбютаваць за салігорскі клуб толькі 20 верасня 2014 года, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Нафтана» і сваёй галявой перадачай дапамог салігорцам перамагчы 2:0. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2015, згодна з новым рэгламентам, перастаў трапляць пад ліміт легіянераў у чэмпіянаце Беларусі, як ігрок нацыянальнай зборнай. У складзе салігорскага клуба здолеў замацавацца ў якасці асноўнага левага абаронцы. У снежні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком віленскага «Жальгірыса»[6]. Выступаў за клуб на працягу васьмі гадоў, стаў капітанам каманды. У лістападзе 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры па заканчэнні сезона[7]. Міжнародная кар’ераЗ 2004 года рэгулярна выступаў за нацыянальную зборную Літвы. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia