Светнік зязюлін
Све́тнік зязюлін[1][2] (Silene flos-cuculi) — від кветкавых раслін роду Светнік (Lychnis) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), некаторымі аўтарамі ўключаецца ў род Светнік (Lychnis). НазвыСветнік зязюлін[1][3], зязюлін цвет[1], бурчык[1][3], палявая смалянка[1][3], смолка балацяная, чарацвет[1], смолка баравая, дрэма[4][5]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—90 см. Сцябло прамое, шурпатае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Сцябловае лісце сядзячае, вузкаланцэтнае, прыкаранёвае — падоўжаналанцэтнае, звужанае ў чаранок. Кветкі ружовага колеру, часам белыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці з супраціўнымі галінкамі. Плод — сухая каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяЕўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Японіі[6]. Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезатроф і эўтроф[7]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, лясах і хмызняках, на нізінных балотах і па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1]. Гаспадарчае значэннеЛекавая, дэкаратыўная і меданосная расліна[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia