Святая Параскева (абраз з Пескаў)
Святая Вялікапакутніца Параскева — абраз з царквы Святога Мікалая в. Пескі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, напісаны ў 1646 годзе. У 1983 годзе твор вывезены экспедыцыяй ІМЭФ НАН Беларусі[1] і паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-5086, Ж-369)[2]. Памер абраза — 117 × 81 × 2,5 см[3]. АпісаннеТвор напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі, фон аздоблены раслінным арнаментам, выразаным па ляўкасу, і пакрыты пазалотай. Даволі рэдкім для мясцовай традыцыі з’яўляецца тое, што абраз гэты — жыццяпісны: вакол постаці Св. Параскевы па краях у дванаццаці невялікіх круглых клеймах прадстаўлены эпізоды з яе жыцця. Да нашага часу дайшлі адзінкавыя жыцційныя беларускія іконы, таму дадзены абраз уяўляе асобную цікавасць[4]. Адзін з іх знаходзіцца ў Траецкай царкве ў Бездзежы Брэсцкай вобласці і па даце стварэння — 1659 г. — даволі блізкі да абраза з Пескаў[1]. ![]() ![]() Першапачаткова абраз меў значна большыя памеры. Па невядомым прычынам ён быў абрэзаны па перыметру, устаўлены ў новую раму, перагрунтаваны і запісаны. Пры гэтым ніжнія бакавыя клеймы са сцэнамі жыція святой былі страчаны фактычна поўнасцю, а астатнія абпілены напалову[1]. Па ніжнім краі змешчаны кірылічны надпіс у тры радкі, нанесены чорнай фарбай па белым фоне. Некаторыя словы, якія можна разабраць з надпісу, гэта «РоКϫ АХМS МЦА…», «Мученицы Прасковьи». Такім чынам, з укладнога тэксту становіцца вядомай дата напісання дадзенага твору — 1646 г. У некаторых альбомах пра абраз Св. Параскевы прыведзены не дакладныя звесткі — памылкова фігуруе 1642 год[5][2]. Фрагмент тэксту, дзе фігуруе імя данатара, страчаны[2]. Абраз прайшоў рэстаўрацыю, у выніку чаго набыў свой першапачатковы выгляд (рэстаўратар А. Тарасік)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia