Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Дамашаны)
Свята-Іаана-Багаслоўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Дамашанах Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() У вёсцы захавалася царква, пабудаваная ў 1507 годзе князем Канстанцінам Астрожскім. Паводле вопісу 1806 года, яна была драўлянай, аднакупальнай, пабудавана замест згарэлай у 1772 годзе. Напачатку XX стагоддзя быў праведзены рамонт. Царква ўцалела ў перыяд Другой сусветнай вайны, але была разбурана савекімі уладамі пасля вайны. Аднаўленне царквы пачалося ў 1994 г. і завяршылася ў 1997 г. Вялікі ўклад унёс святар Сяргей Георгіевіч Плячкоў[1]. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Да кубападобнага зруба малітоўнай залы далучаны прамавугольныя прырубы прытвора і апсіды, над якой 2-схільны гонтавы дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Дах завершаны 2 цыбулепадобнымі галоўкамі і 4-гранным барабанам паміж імі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз ганак бакавога фасада прытвора. У афармленні інтэр'ера выкарыстана разьба па дрэве[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia