Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Стрыгінь)
Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на могілках. ГісторыяПабудавана ў 1817 годзе з дрэва «тщанием крестьянина Д. Стригина Василия Крука»[1]. Да 1990-х гадоў не дзейнічала. Перад царквой пастаўлена архаічная званіца ў выглялзе шатровай навісі на 2 слупах. Архітэктура![]() Архітэктура храма вырашана ў традыцыях народнага дойлідства: 1-зрубны з трохграннай апсідай і прамавугольным двух’ярусным прытворам будынак. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны чацверыковым шатровым барабанам, такім жа меншага маштабу — над франтонам фасада вежай з гранёным шлемападобным купалам. Галоўны фасад фарміруюць трохвугольныя франтоны прытвора і даху. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны на бакавых фасадах 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў, на галоўным — шырокім прамавугольным дзвярным праёмам. Інтэр’ерУ інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам 1830 года з разнымі царскімі варотамі і абразамі-клеймамі 6 евангелістаў; пры ўваходзе хоры. Абразы 17 — 19 ст.: «Маці Божая», «Апостал з жэзлам» і «Евангеліст Іаан» (мастак Х. Бойка). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia