Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр (Дамашаны)
Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр ― жаночы манастыр у вёсцы Дамашаны Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца побач з могілкамі. Гісторыя![]() Заснаваны пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 14 снежня 1997 года і па багаслаўленні мітрапаліта Філарэта[1]. У 1997 годзе каля могілкавай царквы пачалося будаўніцтва манастыра. Царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай МаціУ 2000 годзе была пабудавана і асвячона драўляная царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці[2]. З’яўляецца помнікам архітэктуры беларускага народнага дойлідства. Царква вырашана 3-зрубным аб’ёмам: прамавугольны прытвор, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Двухсхільны дах па цэнтры пераходзіць у шатровы, над апсідай — у вальмавы; завершаны 3 цыбулепадобнымі галоўкамі. Брусчатыя сцены, складзены «ў ластаўчын хвост», прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[3][4]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia