Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Вялікая Каўпеніца)
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — колішні праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Каўпеніца (Баранавіцкі раён), размяшчалася адасоблена ад яе, каля могілак і шашы Мінск — Баранавічы. Помнік народнага драўлянага дойлідства XVIII ст. ГісторыяУзведзена ў 1781 годзе за кошт Віленскага рымска-каталіцкага духавенства. Пры царкве царкве знаходзілася, пабудаваная асобна званіца з пяццю званамі. Станам на 1864 год пры царкве знаходзілася казённае вучылішча для дзяцей. Да яе належала прыпісная Сачыўская Праабражэнская драўляная царква. Настаяцелем прыхода ў 1879 годзе з’яўляўся протаіерэй Мікалай Савіч, высвечаны ў 1837 годзе. Згарэла ў 1970-я гг. У пачатку XXI стагоддзя на месцы царквы быў усталяваны памятны крыж. Архітэктура![]() Царква мела крыжовую форму плана — да асноўнага зруба далучаліся 3 прытворы і апсіда з бакавымі рызніцамі. На галоўным фасаде ўзвышалася чацверыковая званіца з макаўкай. Двухсхільны дах пераходзіў над апсідай у гранёны вальмавы і быў завершаны па цэнтры і над апсідай макаўкамі. Фасады крапаваліся вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі, прамавугольнымі вокнамі, поясам цокаля, прафіляваным карнізам. У малітоўную залу шырокімі прасветамі расчыняліся бакавыя прыдзелы і апсіда. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia