Вялікая Каўпеніца
Вялі́кая Каўпе́ніца[1] (трансліт.: Vialikaja Kaŭpienica, руск.: Великая Колпеница) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 6 км на поўнач ад Баранавічаў, на скрыжаванні шашэйных дарог Брэст — Мінск і Баранавічы — Навагрудак. Насельніцтва 650 жыхароў, 275 гаспадарак (2005). ЭтымалогіяАб паходжанні назвы Каўпеніца сярод мясцовых жыхароў існуе паданне, што калісьці побач з сучаснай вёскай размяшчалася дрыгвяністае балота, у якім расло шмат журавін. Аднойчы дзяўчына Ніца, збіраючы журавіны, нечакана трапіла ў багністае месца, і яе пачала паглынаць дрыгва. Ніца стала моцна крычаць. Яе пачуў юнак, якога, паводле падання, звалі Каўпей. Ён кінуўся ратаваць дзяўчыну. Але, спяшаючыся, сам трапіў у пастку дрыгвы. І дзяўчына і юнак загінулі ў балоце. У памяць аб іх балота сталі называць Каўпеніца — па імёнам юнака і дзяўчыны. Пазней вёска, заснаваная каля гэтага балота, таксама стала называцца Каўпеніца. Потым да назвы было дабаўлена слова Вялікая. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПа пісьмовых крыніцах паселішча вядома з 1449 года. Спачатку з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю, а з сярэдзіны XV стагоддзя да 1831 года належала каталіцкай царкве. У 1781 годзе была пабудавана прыходская царква з дрэва. Пад уладай Расійскай імперыіПасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, сяло Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1798 годзе — 40 дамоў, ветраны млын і царква. З 1831 года дзяржаўная маёмасць. У 1848 годзе перададзена ў арэнду К. Туганоўскаму. У 1852 годзе ў сяле адкрыта народнае вучылішча, якое размяшчалася ў памешчыцкім доме. У час паўстання 1863—1864 гадоў тут знаходзіўся зборны пункт паўстанцаў. У 1886 годзе сяло, дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча. У 1886—1887 гадах навучальным годзе ў школе займалася 56 вучняў, з іх было толькі 2 дзяўчынкі (настаўнік Дзмітрый Ходар). Паводле перапісу 1897 года ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча, піцейны дом. У 1898 годзе працавалі 2 ветраныя млыны і лясніцтва. Найноўшы часУ 1909 годзе побач з сялом знаходзіліся хутар Каўпеніца (1 двор, 11 жыхароў) і лясніцтва Каўпеніца (1 двор, 9 жыхароў). ![]() З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкім раёнах Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 8 аднавяскоўцаў. У 1949 годзе тут створаны калгас «Бальшавік» (старшыня Фёдар Саўка). У 1970-я гады згарэла Свята-Іаана-Прадцечанская царква. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключана частка вёскі[2]. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[3]. ІнфраструктураПрацуюць калгасная сядзіба, ветэрынарны ўчастак, рамонтна-механічныя майстэрні, магазін. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia