Свята-Аляксандра-Неўская капліца (Кузьмічы)
Свята-Аляксандра-Неўская капліца — праваслаўны храм у в. Кузьмічы (Емяльянава) Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяНа паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана паміж 1840 — 50 гг. як каталіцкая капліца, якая ў 1865 г. пераведзена ў праваслаўе[1]. Прыпісная да царквы ў імя Сабора Беларускіх Святых в. Вярэйкі. У капліцы быў пахаваны палкоўнік Аляксандр Свечын, муж Аляксандры з Біспінгаў, заснавальніцы Масальскай ардынацыі, які памёр у 1838 годзе. Паводле меркавання некаторых мясцовых жыхароў, Свечын быў спачатку пахаваны каля фундаванага ім касцёла ў Вярэйках, а затым перапахаваны ў Кузьмічах[2]. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Апяразана карнізам простага прфілю, які на галоўным фасадзе выгінаецца ў 2-гранны шчыпец. Над ім узвышаецца чатырохгранная шатровая званіца з арачным праёмам. Вось сіметрыі галоўнага фасада адзначана стральчатым парталам, такой жа формы вокнамі-праёмамі расчлянёны бакавыя фасады. Інтэр’ерЗала перакрыта стральчатымі нервюрнымі скляпеннямі. У інтэр'еры абраз у металічнай шаце «Хрыстос бласлаўляе хлябы» (2-я палавіна 19 ст., дошка, алей). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia