Вольга Мікалаеўна Папко
Вольга Мікалаеўна Папко (нар. 24 ліпеня 1976; г. Брэст, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык і палітык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Кандыдат гістарычных навук (2008), дацэнт. БіяграфіяУ 1991 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «гісторыя і гісторыя культуры». У 2003 годзе - аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама каледж Ост-Вест пры Рурскім універсітэце у г. Бохум, Германія. Працоўную дзейнасць пачатку ў 1998 годзе настаўнікам сусветнай мастацкай культуры гімназіі № 2 г. Брэста. З 2001 года працавала асістэнтам кафедры філасофіі і культуралогіі, з 2003 года — старэйшым выкладчыкам, а з 2008 па 2012 год — дацэнтам кафедры філасофіі і культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2012 па 2016 гады — дырэктар установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» у г.п. Мір Карэліцкага раёна. На Парламецкіх выбарах 2016 года абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Навагрудскай выбарчай акрузе. Асабістае жыццёНе замужам. Пражывае ў в. Тэльмы-1 Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Навуковая дзейнасцьДаследуе праблемы дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў галіне мастацтва (1985–2000 гг.); гісторыю беларускай шляхты ў 19 ст. Публікацыі ў выданнях Беларусі, Польшчы, Германіі, Літвы. |
Portal di Ensiklopedia Dunia