Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крапіўна)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Крапіўна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудаваеа ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Па падоўжнай восі паслядоўна размешчаны прытвор, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда з бакавымі гранёнымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана магутным васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады апяразаны аркатурнымі фрызамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны 2-гранным парталам на шырыначных лапатках. У вуглу муравана-металічнай агароджы пастаўлена мураваная чатырохгранная званіца пад шлемападобным купалам і макаўкай у завяршы. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia