Свята-Аляксандра-Неўская царква (Крэва)
![]() Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1854 годзе з бутавага каменю і цэглы, адноўлена ў 1928 годзе. АрхітэктураПомнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над алтарнай часткай увянчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Да галоўнага фасада прыбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца кантрасным спалучэннем бутавай муроўкі (элемент вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элементаў дэкору: руставаных вуглавых лапатак, ліштваў арачных аконных праёмаў, карніза і фрыза. Інтэр’ерМалітоўная зала перакрыта драўляным скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia