Свята-Аляксандра-Неўская царква (Стрэльна)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Стрэльна Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1800 годзе з дрэва. Перабудоўвалася ў 1930-я гады. АрхітэктураВырашана ў традыцыях народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Адзіны прамавугольны падоўжны зруб, які пераходзіць у трохсценную апсіду. З боку галоўнага фасада, завершанага трохвугольным франтонам, двухсхільны дах прарэзаны чацверыковай шатровай вежай-званіцай. Гарызантальна ашаляваны бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконннымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках, грані апсіды — арачнымі. Інтэр’ерУ інтэр'еры апсіда вылучана драўляным разным іканастасам з царскімі варотамі ў стылі барока: на ажурным разным раслінна-кветкавым фоне вылучаюцца 6 авальных абразоў-таблетак. Абразы 18 — 19 ст.: «Спас Пантакратар», «Маці Божая з дзіцем», «Маці Божая Замілаванне». Плоская столь пакрыта размалёўкай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia