Свята-Аляксееўская царква (Смальяны)
Свята-Аляксееўская царква — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква ў імя святога Алексія Маскоўскага размешчана ў паўднёва-заходняй частцы вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Узведзена ў 1864 г. з цэглы. Прыпісная да Праабражэнскага храма. Архітэктура![]() Пабудавана па кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: званіца, трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. Сілуэт храма мае 2 вертыкальныя дамінанты — 2-ярусную 4-гранную шатровую званіцу і сферычны купал на 8-гранным светлавым барабане над 4-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб'ёму. Фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі. У інтэр'ер раскрыты светлавы барабан, падтрыманы 4 4-граннымі пілонамі і перакінутымі праз іх аркамі, скляпеннямі-ветразямі; трапезная і прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. Галерэя
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia