Свята-Ануфрыеўская царква (Баршчэва)
Свята-Ануфрыеўская царква — праваслаўны храм у в. Баршчэва (Камянецкі раён). Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, каля могілак. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудавана ў 1840 г. з мясцовага бутавага каменю на сродкі вернікаў і мясцовай памешчыцы[1]. Архітэктура![]() Царква вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе вылучаецца рызаліт прытвора, на тыльным — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады раскрапаваны руставанымі лапаткамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразанымі ліштвамі з замковымі камянямі. Атынкоўка і пабелка архітэктурнага дэкору кантрастна вылучае яго на фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен. Бляшаны дах па цэнтры завершаны двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Прамавугольны ўваходны праём і паўкруглая люкарна над ім вылучаны атынкаванымі ліштвамі. Унутраная прастора з парамі драўляных слупоў размежавана на тры нефы. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам з паўкруглай салеяй перад ім. Над уваходам кансольна выступаюць хоры. Абраз 18 -19 ст. «Святая Магдаліна». На восі царквы размешчана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая брама-званіца з макаўкай, выкладзена з бутавага каменю майстрамі з г. Высокае Камянецкага р-на. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia