Свята-Васкрасенская царква (Межава)
Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Межава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы ўладальнікам маёнтка Канстанцінам Любамірскім. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор з чацверыковай званіцай, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма панавалі шацёр званіцы і 8-гранны светлавы барабан над цэнтральным аб’ёмам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі паўкалонкамі, прамавугольнымі нішамі і круглымі разеткамі. Уваход вылучаны рызалітам і арачным парталам кілепадобнай формы, над якім круглая люкарна, па баках прамавугольныя нішы. Царква апяразана магутным карнізам на сухарыках і зубчастым фрызам. ![]() Інтэр’ерУнутры малітоўная зала перакрыта скляпеннем на ветразях, якое трымае светлавы барабан, трапезная і прыдзелы — цыліндрычнымі скляпеннямі, у апсідзе скляпенне-конха. Памяшканні злучаны шырокімі арачнымі прасветамі. Мае магутнае канструкцыйнае вырашэнне (таўшчыня сцен 1,5 м). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia