Свята-Георгіеўская царква (Дубіна Юрздыцкая)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Дубіна Юрздыцкая Валожынскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1868 г. з бутавага каменю. Дзейнічае з 1990 г. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Сіметрычна-восевая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма чатырохчасткавая: шатровая трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежа-званіца, прамавугольная ў плане трапезная, малітоўная зала, акруглая апсіда. Асноўны аб'ём быў завершаны чатырохсхільным пакатым дахам з цыбулепадобным купалам на барабане ў цэнтры (цяпер заменены на двухсхільны). Шатровае завяршэнне званіцы не захавалася. Галоўны і бакавыя ўваходы падкрэслены прамавугольнымі парталамі. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору — ліштвы здвоеных лучковых аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, карнізы нескладанага профілю, аркатура. Інтэр'ерУнутры памяшканні перакрыты плоскай столлю. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia