Свята-Георгіеўская царква (Забалоцце)
Свята-Георгіеўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Забалоцце Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяРазмешчана на могілках. Пабудавана ў 1907 годзе з дрэва, у 1990-я гады абкладзена цэглай. АрхітэктураПомнік архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі псеўдарускага стылю. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца рытмічнай і ярусна нарастаючай кампаноўкай 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды з бакавой нізкай рызніцай, а таксама іх двухсхільных паўвальмавых дахаў, ствараючых па фронце трапецападобныя франтоны. У ярусную кампазіцыю ўключаны двухслуповы ганак галоўнага ўвахода пад двухсхільным дахам. Цэнтр даху асноўнага зруба завершаны стылізаванай цыбулепадобнай галоўкай на чатырохгранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады па восях сіметрыі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia