Свята-Георгіеўская царква (Залужжа)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Залужжа Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() У паўночна-ўсходняй частцы вёскі. Пабудавана на мяжы XIX — XX стагоддзя з драўлянага бруса. Звесткі пра існаванне тут царквы адносяцца да XVI стагоддзя. У савецкі час выкарыстоўвалася пад вясковы клуб, першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку І. Сербава пачатку XX стагоддзя. З 1992 года дзейнічае. Архітэктура![]() Царква — помнік народнага дойлідства. Манументальны крыжовы ў плане будынак. У яго сіметрычна-восевай кампазіцыі дамінуюць высокі папярочны трансепт і двух’ярусная званіца. Галоўны ўваход вылучаны шырокім чатырохслуповым порцікам з трохвугольным франтонам і вялікім ганкам. Да прамавугольнага прыруба апсіды прымыкаюць бакавыя рызніцы. Вялікія згрупаваныя аконныя праёмы ў разных ліштвах з франтонамі. У дэкоры фасадаў выкарыстана разнастайная шалёўка — гарызантальная на сценах і вертыкальная з разным арнаментам пад карнізам і на цокалі. Інтэр’ерУнутраная прастора аб’яднана агульнай плоскай столлю і ўяўляе сабой доўгую залу, у якую адкрываюцца бабінец і апсіда. Пры ўваходзе ў бабінец зроблены хоры з бакавой лесвіцай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia