Свята-Георгіеўская царква (Лешня)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у цэнтры вёскі Лешня Капыльскага раёна. Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя. Помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю мадэрн. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Архітэктура![]() Храм уяўляе сабой пяцізрубны крыжападобны ў плане будынак з падоўжана-восевай кампазіцыяй: паслядоўна размешчаны бабінец, квадратны ў плане цэнтральны аб'ём і пяцігранная алтарная частка. Да цэнтральнай часткі з абодвух бакоў далучаны больш нізкія аб'ёмы. Над бабінцам — двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з высокім шпілем. Зальная частка з дапамогай залома пераходзіць у больш вузкі другі ярус, завершаны шатром з галоўкай. Бакавыя аб'ёмы і алтарная частка накрыты вальмавымі дахамі, фасады завершаны ступеньчатымі шчытамі. Уваход вырашаны ў выглядзе мураванага ганка з лесвіцамі з трох бакоў і навіссю. Усе аб'ёмы па перыметры апяразаны развітымі карнізамі. Прамавугольныя аконныя праёмы ўпрыгожаны фігурнымі сандрыкамі на кранштэйнах. Чаргаванне вертыкальнай і гарызантальнай шалёўкі, цягі і разны арнамент надаюць будынку своеасаблівы каларыт. Інтэр'ерУ інтэр'еры цэнтральная падкупальная прастора перакрыта гранёным шатровым скляпеннем. У іншых частках столі плоскія, падшыўныя. Падлога выкладзена керамічнай пліткай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia