Свята-Дабравешчанская царква (Кунаса)
Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кунаса Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з дрэва. Папярэдні драўляны храм у 1851 годзе быў адрамантаваны за кошт князя Радзівіла, але 13 верасня 1877 года быў знішчаны пажарам. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму далучаны прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узведзены васьмігранны светлавы барабан, завершаны шатром і 5 макаўкамі. Макаўкай завершана двухсхільнае пакрыццё двухслуповага ганка. Гарызантальна ашаляваныя сцены па вуглах аздоблены разнымі пілястрамі, прарэзаны аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Інтэр’ерУ інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia