Свята-Духаўская царква (Казяны)
Свята-Духаўская царква — праваслаўны храм у в. Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана на мяжы XIX — XX ст. (да 1903 годзе) з цэглы. Закрыта з 1967 годзе. Да 1990-х гадах. знаходзілася ў спустошаным паўзруйнаваным стане. Адноўлена. У 1686 г. падкаморы літоўскі Ф. Я. Пац перадаў частку сваіх уладанняў віленскім бенедыкцінкам, якія пабудавалі тут драўляную ўніяцкую Духаўскую царкву (існавала ў 1800). АрхітэктураПомнік архітэктуры неарускага стылю. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, прамавугольная трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаны атынкаваныя і пабеленыя элементы насычанага архітэктурнага дэкору: ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі. У сілуэце пануюць цыбулепадобны купал над асноўным аб’ёмам і макаўка над званіцай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia