Свята-Духаўская царква (Кодзень)
Святадухаўская царква — помнік абарончага дойлідства XVI ст. у стылі цаглянай готыкі ў в. Кодзень (цяпер Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча). Гісторыя![]() Царква Святога Духа ў 1513—1520 змуравана разам з замкам па фундацыі Івана Сапегі і яго сына Паўла, ваяводы новагародскага. З’яўлялася дворскай капліцай роду Сапегаў да XIX стагоддзя. На працягу многіх гадоў у гэтай царкве захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай Кодзеньскай, які, паводле падання, быў выкрадзены Мікалаем Сапегам у Рыме ў 1630 годзе. ![]() У пачатку XVII ст. перайшла да ўніятаў. У 1709 г. для «пашырэння хвалы Сапежынскага Дому» канцлерам літоўскім Янам Фрыдэрыкам Сапегам быў замоўлены збор партрэтаў прадстаўнікоў роду, які складаўся з 79 партрэтаў размешчаных у 9 шэрагаў. У 1817 — зачынена з прычыны дрэннага тэхнічнага стану[2]. Пасля студзеньскага паўстання, у 1875 годзе, кодзенскі касцёл, дзе знаходзілася партрэтная галерэя, быў зачынены расійскімі ўладамі і перароблены на царкву, а партрэты перавезены ў замак Леана Сапегі ў Красічыне[2]. У міжваенны перыяд пасля рамонту замкавая Святадухаўская царква часова служыла ў якасці парафіяльнай святыні адноўленай каталіцкай славяна-візантыйскага абраду (уніяцкай) парафіі Св. Міхаіла Арханёла. Пасля 1945 з’яўляецца філіяльным храмам рымска-каталіцкай парафіі Св. Ганны ў Кодзені. У 1960-я гг. грунтоўна адрэстаўравана. Архітэктура![]() Храм уяўляе сабой лаканічны кампактны прамавугольны аб'ём (28,4×17 м), накрыты высокім двухскатных дахам, і з якога моцна выдаецца апсіда. Да яе паўночнай сцяны прымыкае рызніца, якая пасля прыстасавання царквы пад касцёл выконвае функцыю сакрысціі. Унутраная прастора збудавання падзелена чатырма крыжападобнымі ў плане слупамі на тры нефы, перакрытыя сеткападабным скляпеннем з нервюрамі. У сваёй архітэктоніцы Святадухаўская царква амаль цалкам паўтарае касцёл у Ішкалдзі, але ў адрозненне ад яго мае паўкруглую апсіду замест гранёнай, а круглая вежачка з вітымі ўсходамі прымыкае не ў паўночна-ўсходнім, а ў паўночна-заходнім вуглу каталікона. Пабудавана з цэглы ў тэхніцы гатычнай муроўкі на вапнава-пясчаным рошчыне. На сценах царквы перапаленай цэглай выкладзены ромбападобны арнамент. ![]() ![]() Уваход уяўляе паўцыркульную арку, акцэнтаваную рэнесанснай акаймоўкай. Сцены знадворку ўмацаваны контрфорсамі, якія на галоўным заходнім фасадзе дасягаюць франтона. Толькі паўднёвая сцяна прарэзана паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, што таксама ўласціва для касцёлаў у Ішкалдзі і Гнезне. Франтон аздоблены атынкаванымі і пабеленымі спаранымі нішамі. Маляўнічнасць фасада ўзмацняецца паліхромнымі ўстаўкамі з выявамі святых. У пазнейшы час на скатах франтона былі надбудаванымі фігурныя слупкі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia