Іван Сямёнавіч Сапега
Іван Сямёнавіч Сапега, Івашка Сапежыч (~1450 — 1517) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1488) і маршалак гаспадарскі (з 1504), ваявода віцебскі (1508—1514) і падляшскі (з 1514). Заснавальнік коданьскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе латыфундыі[6]. Біяграфія![]() Прадстаўнік шляхецкага роду Сапегаў герба «Ліс», другі сын Сямёна, пісара гаспадарскага, і Настассі Паўшанкі. Меў брата Багдана, заснавальніка чарэйска-ружанскай лініі роду. Пісар гаспадарскі Казіміра Ягелончыка з 1488 г. Пасол у Маскву (1497, 1498, 1499), у Рым у 1501 г., дзе дамогся ад папы зацвярджэння мітрапаліта Іосіфа I Балгарыновіча, там далучыўся да Фларэнційскай царкоўнай уніі. 3 1501 г. канцлер вялікай княгіні Алены Іванаўны. У 1502 г. пасол да магістра Лівонскага ордэна, у 1503 г. — у Маскву, заключыў 6-гадовае перамір’е, якое скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1500—1503). Маршалак гаспадарскі з 1504 г. Пасля абрання на сталец Жыгімонта Старога (1506) тытулаваўся найвышэйшым сакратаром ВКЛ. У 1505 г. зноў пасол у Маскву, аднак працягнуць тэрмін перамір’я не ўдалося. Намеснік віцебскі ў 1508—1514 (з 1511 г. ваявода). Пасол у Маскву ў 1508 г., заключыў мір, якім скончана вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1507—1508). У 1512 вёў перамовы ў Каралеўстве Польскім з кароннай радай пра дапамогу ў вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522). Удзельнічаў у кампаніі 1514 пад камандаю гетмана Канстанціна Астрожскага. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне 27 жніўня 1514 і ў Аршанскай бітве (1514)[7]. Ваявода падляшскі з 1514 г. Заснавальнік коданьскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе латыфундыі. У 1504 збудаваў мястэчка Іказнь і Іказненскі замак, заснаваў мястэчка Кодань з замкам (на левым беразе Буга каля Берасця). У выніку войнаў страціў смаленскія маёнткі, але атрымаў ад вялікіх князёў новыя — на Браслаўшчыне, Падляшшы і Берасцейшчыне[6]. ![]() Пахаваны ў царкве Святога Духа ў Кодані. Сям’яБыў двойчы жанатым. Імя і паходжанне першай жонкі невядомыя, другі раз ажаніўся з Альжбетай Глябовіч. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia