Свята-Духаўская царква (Падлессе)
Царква ў гонар Святога духа — праваслаўны храм у в. Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана на паўночнай ускраіне вёскі ў 2-й палове XVIII ст. з дрэва на месцы храма 1637 года, узведзенага па фундацыі мсціслаўскага ваяводы Георгія Сапегі[крыніца?]. Архітэктура![]() ![]() Царква — прыклад традыцыйнай драўлянай культавай пабудовы, у архітэктуры якой выкарыстаны элементы класіцызму. Будынак складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму і выцягнутай пяціграннай апсіды, да якой з падоўжных бакоў прыбудаваны невялікія рызніцы. Усе аб'ёмы аб'яднаны двухсхільным гонтавым дахам. Галоўны заходні фасад вырашаны ў выглядзе шасцікалоннага порціка, завершанага трапецападобным франтонам. Порцік і апсіда завершаны гранёнымі фігурнымі вежачкамі. Сцены верцікальная ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваны брусамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Дзвярны праём на галоўным фасадзе мае паўцыркульнае завяршэнне. Інтэр'ерІнтэр'ер зальны, перакрыцце бэлечнае з падшыўной столлю. Над уваходам размешчаны хоры, упрыгожаныя балюстрадай. У царкве — абразы 17-19 стст. Асабліва шануецца і лічыцца цудадзейным абраз «Маці Божая Падлеская» (17 ст.). ЗваніцаПерад храмам пастаўлена мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Архітэктура вырашана ў стылі позняга класіцызму. Грані дэкарыраваны гарызантальнай расшыўкай тынкоўкі, вуглавымі руставанымі лапаткамі, круглымі разеткамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia