Свята-Кацярынінская царква (Гадзічава)
Свята-Кацярынінская царква — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў 1822 годзе з цэглы ў вёсцы Гадзічава Гомельскага раёна. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. АрхітэктураЦэнтрычны квадратны ў плане аб’ём завершаны драўляным чатырохгранным плоскім барабанам. Галоўны і бакавыя фасады вылучаныя чатырохкалоннымі порцікамі дарычнага ордара, алтарны — рызалітам. Храм перакрыты пакатым шматгранным шатром. Плоскасныя атынкаваныя фасады расчлянёныя дзвюма ярусамі лучковых аконных праемаў з замковым каменем у ліштвах, аперазаныя міжпаверхавай цягай і прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Інтэр’ер![]() У цэнтральную залу з плоскай столлю чатырма шырокімі аркамі раскрываюцца вузкія памяшканні прытвора, прыдзелаў з самастойнымі ўваходамі і апсіды, па баках якой вылучаныя невялікія рызніцы абапал апсіды, дзякоўская і хрысцільня — абапал прамавугольнага прытвора. Столь абапіраецца на 4 вуглавыя пілоны, цераз якія перакінуты аркі. Помнік рэспубліканскага значэння. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia