Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Бродніца)
Царква Уздзвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у цэнтры в. Бродніца (Іванаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1865 г. з дрэва. АрхітэктураПадоўжна-восевую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць двух'ярусная чацверыковая званіца-прытвор, малітоўная зала (васьмярык на чацверыку), пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шатры званіцы і васьміграннага барабана ўвенчаны макаўкамі. Адзінарныя і здвоеныя прамавугольныя аконныя праёмы аформлены фігурнымі ліштвамі, вылучанымі на гарызантальнай шалёўцы фасадаў. Увоход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Мастацкую каштоўнасць уяўляюць абразы 19 — пачатку 20 ст. «Архангел Гаўрыіл», «Прападобны Серафім», «Маці Божая з дзіцем», «Архангел Міхаіл», «Спас Пантакратар». Мастацкім рарытэтам з'яўляецца абраз 1712 г. «Маці Божая Адзігітрыя» (дошка, тэмперны жывапіс па леўкасу, адноўлены ў 1865). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia