Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікія Мацвеевічы)

Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
52°25′00,59″ пн. ш. 25°04′22,16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мацвеевічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Дата пабудовы 1943 год
Глобус Беларусі globustut.by/bol_matvee/…
Map

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Мацвеевічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў 1943 г. з дрэва.

Архітэктура

Вырашана працяглым прамавугольным у плане зрубам, пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай на двух'ярусным барабане (васьмярык на чацверыку). Да фасада дабудаваны прытвор, над якім узведзена двух'ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya