Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вістычы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — помнік архітэктуры барока. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Вістычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, на невялікім пагорку. Гісторыя![]() Пабудаваны ў 1678 годзе з цэглы пры кляштары цыстэрыянцаў (заснаваны ў 1670 годзе). ![]() З дазволу імператара Паўла I быў перададзены айцам-трапістам. У 1832 годзе кляштар скасаваны. У 1864 годзе касцёл капітальна адрамантаваны і ў 1866 годзе пераасвячоны ў Свята-Крыжаўзвіжанскую царкву, якая дзейнічала да Вялікай Айчыннай вайны. АпісаннеВырашаны паводле канона 3-нефавай бязвежавай базілікі з паўцыркульнай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Пануючая роля сярэдняга нефа, нерасчлянёная прастора якога з'яўляецца кампазіцыйнай асновай будынка, дакладна выяўлена ў плане, складаючы з апсідай адно цэлае. Бакавыя нефы значна вузейшыя і карацейшыя за сярэні. Па абодва бакі ад сярэняга нефа размешчаны 4 прыдзелы: 2 з іх, далучаныя да апсіды, знаходзяцца ў бакавых нефах, а 2, што выходзяць на галоўны фасад, выступаюць з асноўнага аб'ёму амаль на 3 м. Нартэкс выходзіць за габарыты галоўнага фасада і стварае яго шырокую плоскасць, над якой узвышаецца прамавугольны шчыт з 3-вугольным франтонам. Сіметрычны бязвежавы фасад падзелены развітым антаблементам на ніжнюю частку і атыкавы франтон з валютамі. Вось сіметрыі вылучана ўваходным арачным парталам і акном над ім, нішай і люнетай у тымпане франтона. У дэкаратыўным аздабленні фасада выкарыстаны падвойныя паўкалоны, прафіляваныя цягі, плоскія нішы разнастайных форм. Бакавыя фасады апрацаваны падвойнымі пілястрамі, вокны апяразаны паўцыркульнымі архівольтамі. Сцены асноўнага аб'ёму расчлянёны рэдка расстаўленымі вокнамі і плаўна пераходзяць у глухую сцяну магутнай апсіды. У цэнтры яе 2-га яруса знаходзіцца амбразура закладзенага акна. Сцены бакавых нефаў расчлянёны парнымі пілястрамі, паміж якімі высока ўзнятыя вялікія паўкруглыя люкарны. ![]() ![]() Увядзенне пілястраў узбагачае пластыку бакавых фасадаў, надае ім больш дробны маштаб, падкрэсліваючы іх падпарадкаваную ролю. Кампазіцыя галоўнага фасада, расчлянёнага антаблементам на 2 ярусы, адносіцца да распаўсюджанай у эпоху барока схемы рымскай царквы Іль Джэзу. Рытмічны строй пілястраў і паўкалон, нарастаючы да цэнтра, падкрэслівае асноўную кампазіцыйную вось, якая акцэнтавана арачным парталам, аконнай нішай 2-га яруса з лучковым сандрыкам і авальнай люкарнай на франтоне. Перад храмам стаіць драўляная 2-ярусная чацверыковая званіца пад пакатым 4-схільным шатром, убаку — паўразбураная каплічка. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia