Вістычы
Ві́стычы[1] (трансліт.: Vistyčy, руск.: Вистычи) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 12 км на поўнач ад Брэста. Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет». ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя як сяльцо — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1471 года належала берасцейскаму падкаморыю Выганоўскаму. У XVI стагоддзі ўладанне маршалка літоўскага і старосты берасцейскага Юрыя Ільініча, пазней — Тышкевічаў. У 1678 годзе пабудаваны з цэглы касцёл цыстэрцыянцаў. У пачатку XIX стагоддзя вёска належала памешчыку Шэміету. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У вайну 1812 года, у верасні, пры пераправе цераз р. Лясная каля вёсак Вістычы, Клейнікі і Церабунь адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. французскіх і 1 тыс. расійскіх салдат, а вёска згарэла. У 1834 годзе касцёл перабудаваны ў мураваную царкву з драўлянай званіцай. Медны звон важыў больш за 5 пудоў і быў датаваны 1692 годам. Царкву наведвалі каля 4 тыс. прыхаджан з 14 навакольных вёсак, ёй належала 126 дзесяцін зямлі. У 1849 годзе Вістычы — уладанне графа Грабоўскага. У маёнтку была плаціна і 8 мастоў. У 1863 годзе ў вёсцы меліся карчма, вадзяны і ветраны млыны. Маёнткам валодаў Павел Ягмін, які за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў паводле царскага загада абавязаны быў прадаць 1/7 частку свайго маёнтка. У 1889—1890 гадах у вёсцы працавала народнае вучылішча, дзе вучыліся 61 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў С. Ягмін, які меў тут 383 дзесяціны зямлі. ![]() У 1905 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 жыхароў загінулі. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсавета[2]. Інфраструктура
Насельніцтва
Славутасці
Старачаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia