Свята-Мікалаеўская царква (Іказнь)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Іказнь Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 г. з цэглы на месцы папярэдняга храма, які згадваецца ў 1881 г.[1] АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Асноўны кубападобны аб'ём мае 2-і нізкі квадратны ў плане ярус, чатырохсхільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Надбудаваная над прытворам двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца завершана шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём аформлены 2-гранным парталам на калонках. Архітэктурны дэкор уключае аркатурныя паясы, пластычныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя калонкі, прафіляваныя карнізы на сухарыках. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia