Свята-Мікалаеўская царква (Белавежа)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Белавежа Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства (Польшча). ГісторыяБыла ўзведзена паводле загаду імператара Аляксандра III. Узводзілася па праекце гродзенскага губернскага архітэктара Мікалая Раманава за кошт прадстаўнікоў царскага роду Раманавых[1], каштарыс складаў 54 тысячы рублёў. Пабудавана ў 1894—1897 гадах з чырвонай цэглы, а іканастас упрыгожыў кітайскі фарфор, прывезены з Санкт-Пецярбурга. Пры асвячэнні Белавежскі храм названы ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворцы, епіскапа Мір Лікійскага. ![]() 1 верасня 1939 года нямецкія самалёты скідвалі бомбы на Белавежу і адна трапіла непасрэдна ў царкву, другая лягла каля яе паўночнай сцяны, ад выбухаў пабудова была моцна пашкоджана. Выбуховая хваля выбіла вокны і дзверы, асколкамі пашкодзіла іканастас. З купала і прытвора ўпалі крыжы. Святар Свята-Мікалаеўскай царквы Клаўдзій Пушкарскі, які пачаў служыць у гэтым храме з 1 мая 1939 года, паклапаціўся пра аднаўленне парушанага. Дэлегаты, апранутыя ў народныя даматканыя строі, па ягонай просьбе скіраваліся ў Берлін, і германскія ўлады аказалі дапамогу ў адраджэнні царквы. Быў складзены каштарыс на суму ў 33 300 нямецкіх марак. Аднаўленне пачалося 1 чэрвеня 1943 года. Апроч грошай, выдзеленых нямецкай уладай, збіраліся ахвяраванні з Белавежскага і іншых прыходаў. Пералічваліся грошы з усёй Гродзенскай епархіі. Рамонтныя работы доўжыліся чатыры з паловай месяцы. 17 кастрычніка 1943 года адбылося ўрачыстае асвячэнне адноўленага храма. У першыя пасляваенныя гады пачалі ўпрыгожваць роспісам сцены і скляпенні. Царква ніколі не зачынялася[2]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia