Свята-Мікалаеўская царква (Воўчын)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У цэнтры вёскі, абкружана бутавай агароджай. ГісторыяПабудавана ў 18 ст., перабудавана ў 1841 годзе. У 1903 годзе ўзведзена драўляная царкоўнапрыходская школа. Прыпісная могілкавая Уладзімірская капліца. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры з рысамі барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, па цэнтры якога ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Над нізкім прытворам надбудавана трох'ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, завершаная макаўкай. З усходу прыбудавана прамавугольная ў плане апсіда пад вальмавым дахам і нізкая рызніца. Фасады члянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках і на скругленых вуглах. Барочная аснова храма праглядаецца ў пластычнай трактоўцы аб'ёмаў, вытанчаных архітэктурных абломах, магутным канструкцыйным рашэнні. «Рускі стыль» прыўнёс элементы драўлянай царкоўнай архітэктуры. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia