Свята-Мікалаеўская царква (Вяжное)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік народнага дойлідства. ГісторыяПабудавана ў 1799 г. з дрэва, рэканструявана ў 1864 г.[1] АрхітэктураЦарква вырашана працяглым прамавугольным зрубам, які пераходзіць у вышэйшую трохгранную апсіду. Двухсхільны гонтавы дах над апсідай пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы, пасярэдзіне завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Над галоўным фасадам у 1868 г. у дах урэзаны чацвярык званіцы, верхні васьмерыковы ярус якой накрыты шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход аформлены двухсхільнай навіссю. Інтэр'ерУнутры ў малітоўную залу, перакрытую плоскай бэлечнай столлю, выступаюць хоры на 2 слупах; апсіда вылучана нізкім драўляным іканастасам. Абраз 19 ст. «Маці Божая Замілаванне». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia