Свята-Мікалаеўская царква (Дабромысль)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дабромысль Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1874 г. з цэглы паводле тыповага праекта[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыі, якая ўключае двух'ярусную чатырохгранную званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны аб'ём малітоўнай залы і апсіду. Сферычны купал званіцы і двухсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Фасады прарэзаны арачнымі (здвоенымі ў асноўным аб'ёме) аконнымі праёмамі ў плоскасных руставаных ліштвах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны прамавугольныя панэлі, зубчастыя фрызы, прафіляваныя карнізы. Інтэр'ерЗала храма адмежавана ад апсіды двух'ярусным драўляным іканастасам (разьбяр А.Трэхнер). Абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай», драўляная скульптура «Укрыжаванне». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia