Свята-Мікалаеўская царква (Данілавічы)
Свята-Мікалаеўская царква — былы праваслаўны храм у в. Данілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. ГісторыяЦарква знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1926 г. з дрэва. 19 сакавіка 2006 г. царква згарэла, на яе месцы пабудаваны новы цагляны храм. АрхітэктураВырашана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Кананічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць званіца-прытвор, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над цэнтральным зрубам узведзены магутны васьмігранны шатровы барабан, завершаны, як і шацёр двух'яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Інтэр'ерУ інтэр'еры Абразы 19 ст. «Благавешчанне», «Каранаванне Марыі», «Маці Божая Траяручыца», «Спас Вялікі Архірэй», «Спас», «Святы Мікалай» і «Цуд Георгія аб змеі» (дошка, алей). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia