Свята-Мікалаеўская царква (Дубай)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Дубай Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1906 г. з дрэва паводле праекта архітэктара В. І. Струева. У ансамбль з царквой уваходзіць 3-арачная драўляная брама, завершана 3 галоўкамі. Архітэктура![]() ![]() Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя чатырохчасткавага храма складаецца з прытвора, бабінца, малітоўнай залы і пяціграннай апсіды з невялікімі бакавымі рызніцамі. Над прытворам узведзена васьмігранная шатровая званіца, шацёр якой завершаны макаўкай і апяразаны каля аснавання трохвугольнымі франтонамі і какошнікамі, па гранях дэкарыраваны люкарнамі. Асноўны кубападобны аб’ём перакрыты самкнутым паўсферычным купалам, над якім узведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай, а па вуглах — макаўкі на шыях. Грані купала прарэзаны кілепадобнымі бочкамі (прыём старажытнарускай церамной архітэктуры). Фасады дэкарыраваны гарызантальнай шалёўкай, на фоне якой вылучаюцца арачныя аконныя праёмы. Уваход аформлены ганкам на 4 разных калонах. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia