Свята-Мікалаеўская царква (Засімавічы)
Царква́ Свято́га Мікала́я — праваслаўны храм у Засімавічах Пружанскага раёна, збудаваны ў 1811 годзе. Помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыя![]() Пабудаваная ў 1811 годзе на сродкі мясцовага памешчыка Ельца з цэглы і бутавага каменя. Ля царквы знаходзілася драўляная званіца. У Першую сусветную вайну пашкоджаная пажарам, у 1916 адноўлена. У 1924 годзе царква стала прыпісным прыходам пружанскага Свята-Аляксандра-Неўскага сабора. У 1925 праведзены капітальны рамонт царквы і званіцы, пастаўленая агароджа. Пасля прыходу савецкай улады ў маі 1940 года разрабавана, у маі 1962 зачынена і прыстасавана пад склад хімічных угнаенняў. Пасля развалу СССР дырэктар раённага Дома культуры Васіль Курачынскі, ураджэнец Засімавіцкага прыхода, выступіў з ініцыятывай аднаўлення царквы. Матэрыялы для перабудовы царквы былі набыты старавольскім і шанёўскім калгасамі, крыжы для купалоў вырабілі на Пружанскім масласырзаводзе. На ахвяраванні вернікаў было набыты ўнутранае начынне, частка яго была перададзена з пружанскага сабора. 24 лістапада 1994 храм быў асвечаны, праведзеная першая літургія. Да цяперашняга часу сцены пад уздзеяннем аміячнай салетры выдзяляюць сырасць і цвіль. Архітэктура![]() Царква — помнік архітэктуры класіцызму. Памеры царквы 17 х 8,4 м. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане, невялікім уступам пераходзіць у трохгранную апсіду. Дах двухскатны гонтавы з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам з вертыкальнай шалёўкай. Сцены па версе аперазаны прафіляваным карнізам. Да апсіды з паўднёвага боку прымыкае ромбападобная рызніца. У зальнай частцы царквы прамавугольныя ваконныя праёмы, у апсідзе — аркавыя. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia